Узьлёт Артура Уі, які можна было спыніць - Бэртальт Брэхт
Год: 2019Жанр: П'еса
«Узлёт Артура Ўі, які можна было спыніць» (ням. Der aufhaltsame Aufstieg des Arturo Ui) — п’еса-памфлет нямецкага паэта і драматурга Бэртольта Брэхта, напісаная ў 1941 годзе, адно з найбольш выразных увасабленьняў яго тэорыі «эпічнага тэатру». Выкарыстоўваючы форму гангстэрскай фарсы, Брэхт алегарычна паказвае ўздым Адольфа Гітлера і станаўленьне фашызму ў Нямеччыне, выкрываючы мэханізмы ўлады, карупцыі і грамадзкай змовы. Вострая сатыра, прыёмы адчужэньня і наўпроставы зварот да гледача закліканы не выклікаць суперажываньне, а стымуляваць крытычнае мысленьне і маральную адказнасьць.
