Брэхт, Бэртальт - Узьлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Год: 2019Жанр: П'еса

«Узлёт Артура Ўі, які можна было спыніць» (ням. Der aufhaltsame Aufstieg des Arturo Ui, 1941) — п’еса-памфлет нямецкага паэта і драматурга Бэртольта Брэхта, адно з найбольш выразных увасабленьняў яго тэорыі «эпічнага тэатру».

Выкарыстоўваючы форму гангстэрскай фарсы, Брэхт алегарычна паказвае ўздым Адольфа Гітлера і станаўленьне фашызму ў Нямеччыне, выкрываючы мэханізмы ўлады, карупцыі і грамадзкай змовы. Вострая сатыра, прыёмы адчужэньня і наўпроставы зварот да гледача закліканы не выклікаць суперажываньне, а стымуляваць крытычнае мысленьне і маральную адказнасьць.

Спектакль паводле гэтага твору быў пастаўлены ў Менску рэжысёрам тэатра «Вольная сцэна» Валерам Мазынскім. Прэм’ера спектакля была забаронена.