Тарасевіч, Ян - Песьні

Жанр: Песьні

Ян Тарасевіч (1889–1961); афіцыйна 1884) нарадзіўся ў Сакулцы (Гродзенская губ.). Рана асірацеў, выхоўваўся ў маёнтку Шындзель, які пазьней атрымаў у спадчыну. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Пецярбургскай кансэрваторыі (1908; у Н. Абрамыча, Н. Быстрова, А. Глазунова). Удзельнік Першай сусьветнай вайны, паранены, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Пасьля 1918 жыў у Шындзелі, выкладаў у Сакулцы, Гродне, Беластоку, пазьбягаў сцэны. Падчас вайны жыў у Латвіі, выкладаў і маляваў, адмаўляўся ад супрацоўніцтва. З 1947 выкладаў у Беластоку да пэнсіі. Памёр у 1961 г.

Піяніст высокага клясу з бездакорнай тэхнікай (Бэтговен, Ліст, Грыг). Вундэркінд: у 9–10 гадоў іграў Шапэна і Ліста. Рэдка выступаў, больш займаўся выкладаньнем і кампазыцыяй. Аўтар твораў на аснове народных матываў: Вялікі санатны вальс, Прэлюдыя з такатай, Тарантэла, Фартэпіяннае трыо, дзьве сюіты, незавершаны канцэрт.