Чакс, Аляксандр - Плача ў вокны туман

Год: 1986Жанр: Паэзія

Зборнік лірыкі Аляксандра Чакса (Aleksandrs Čaks) (1901 - 1950)— знакамітага латыскі паэта і празаіка (сапраўднае імя Аляксандр Чадарайніс) празаік. Друкаваўся з 1925 г. Прызнаны урбаніст, пясьняр рабочых прадмесьцяў, майстар вольнага верша. Найбольш плённы перыяд творчасьці – 30-я гады ХХ стагодзьдзя, эпоха першай латвійскай незалежнасьці.

Васіль Сёмуха: "На мой погляд, Аляксандр Чак — паэт незвычайны: мяккі, далікатны, пяшчотны і незласьлівы. Чытаць Чака і балюча, і прыемна — ён добра ўзьдзейнічае на душу. Думаю, у ХХ стагодзьдзі ніхто з паэтаў так не пісаў. Чак належыць да той жа бліскучай плеяды паэтаў 20–30-х гадоў, што і Пабла Нэруда, Поль Элюар, Фэдэрыка Гарсія Лорка, Уладзімер Маякоўскі.

І я нават адважуся сказаць, што памёр ён хоць і даволі маладым, але — своечасова (у 1950 годзе), бо ня ведаю, што ён рабіў бы пры савецкай уладзе! Ягоныя пасьляваенныя вершы ўжо амаль не адрозьніваюцца ад паэзіі сталінскай пары, створанай пад дыктоўку часу, а не сэрца. Тады нават ён ужо ня быў шчыры!

Перакладаў жа я Чака больш за дзесяць гадоў — верш за вершам. І, вядома, ня мог не пранікнуцца. Відаць, Чак вельмі любіў людзей. Магчыма, гэта ўласьціва ўсім вельмі поўным людзям."