Зюскінд, Патрык - Парфума

Год: 2017Жанр: Раман

«Парфума» (Das Parfum, 1985) Патрыка Зюскінда (нар. 1949) — шэдэўр гатычнага жаху, які спалучае прыгожую прозу з глыбінёй псыхалягічнага аналізу. Раман апавядае пра жыцьцё Жана-Батыста Грэнуя, француза XVIII стагодзьдзя, народжанага без уласнага паху, але надзеленага выключна вострым нюхам. Ягоная апантанасьць стварэньнем дасканалага водару прыводзіць да жахлівых злачынстваў і раскрывае тэмы адзіноты, апантанасьці і чалавечага жаданьня быць каханым любой цаной.