Гвездаслаў (Павал Орсаг) - Парасткі

Жанр: Паэзія

Гве́здаслаў (Павал Орсаг) славацкі паэт, драматург, пісьменьнік, перакладчык, юрыст, сябра Рэвалюцыйнага народнага сходу ЧСР (1918), ганаровы старшыня Маціцы славацкай (1919) і рэфарматар славацкай мовы і стылістыкі. Гэта адзіны пераклад Васіля Сёмухі са славацкай мовы, які ён зрабіў па просьбе амбасадара Славакіі і Беларусі ў 2008 годзе да дня Першай беларускай нацыянальнай дыктоўкі, якую пісалі заходнія амбасадары ў ТБМ. Сытуацыя са славацкай мовай у Аўстра-Венгрыі ў часы, калі Орсаг пісаў гэты верш, была катастрафічная. Агрэсія нямецкай мовы вяла да поўнага выцясненьня з ужытку славацкай мовы – сытуацыя аналягічная той, якую ў нашай краіне перажывае беларуская.