Бэлшавіца, Візма - Нататкі Індрыка Латыша на палях "Лівонскай Хронікі"

Год: 1985Жанр: Паэзія

Візма Бэлшавіца (1931–2005) — латышская паэтка і пісьменьніца. Яе твор «Нататкі Індрыка Латыша на палях "Лівонскай Хронікі» (1969) — магутны алегарычны тэкст, які, зьвяртаючыся да сярэднявечнай гісторыі, разважае пра прыгнёт, ідэнтычнасьць і маральныя дылемы жыцьця пад савецкім рэжымам у Латвіі.

Васіль Сёмуха: "Візма – мая любімая паэтка. Памянёная паэма была надрукавная ў Латвіі, пасьля чаго 8 гадоў Візму не друкавалі зусім, ні радка. Улады ўсё зразумелі правільна. Я перакладаў паэму таму, што і ў Латвіі і ў Беларусі былі аналягічныя працэсы: у Латвіі ў 12 стагодзьдзі – прымусовая хрысьціянізацыя і анямечваньне паганаў рукамі і мечам латыскага князя Генрыха, выхаванага немцамі; у Беларусі – ранейшая і цяперашняя прымусовая русыфікацыя беларусаў -- ай, Вы ж ведаеце, чыімі рукамі гэта рабілася і робіцца. І ў абодвух дзяржаўных кіроўцаў – паталягічная нянавісьць да свайго ж народу.

Латышы зразумелі Візму адразу. Беларусы – пераклад і закладзеную ў перакладзе аналёгію дагэтуль не зразумелі. Шмат разоў я чытаў паэму на сустрэчах з чытачамі, шмат разоў тлумачыў – і ўсё як аб сьцяну гарох."