Біблія. Найвышэйшая песня Саламонава

Год: 1994Жанр: Паэзія

Шаноўныя чытачы, прапаную вашай увазе «Найвышэйшую Песьню Саламонаву», адну з кніг Бібліі. Гэта кніга пра Любоў і Каханьне. Калі ты габрэй, -- чытай, бо гэта пра любоў Бога да богавыбранага габрэйскага народу і пра любоў народу да свайго Бога; калі ты хрысьціянін, -- чытай, бо гэта кніга пра духоўны шлюб Хрыста зь нябеснай нявестай – Царквою, Сьвятога Духа зь Дзевай Марыяй, чалавечай душы з Богам-Любоўю; калі ты атэіст, альбо, крый Божа, «праваслаўны атэіст» – чытай, бо гэта зборнік старжытнагабрэйскай любоўнай лірыкі пра зямное каханьне мужчыны і жанчыны. І кожны хай знойдзе сваё! І кожнаму хай будзе добра на сэрцы.

N.B.: Усе загалоўкі, падзагалоўкі, нумарацыя вэрсэтаў і разьдзелаў, разьбіўка радкоў – не біблійнага паходжаньня.

-Васіль Сёмуха