Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр - Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
Год: 2008Жанр: Казка
"Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр"— адно з найбольш значных казачных твораў нямецкага пісьменьніка Э. Т. А. Гофмана. У ім з уласьцівым аўтару іранічным падыходам адлюстраваны рэаліі яго эпохі: выраджэньне абсалютызму, тупая вернападданасьць мяшчан, трыюмф беззаконьня і сэрвільная роля афіцыйнай навукі. Галоўны герой казкі гратэскны, пачварны і дурны. Тым ня менш, дзякуючы феі Розабэльвэрдэ ён надзелены дзіўнай уласьцівасьцю: усё добрае і высакароднае, што адбываецца ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму. Амаль усе схіляюцца перад гэтым нішто, і толькі дзякуючы чараўніку Просперу Альпанусу малады Бальтазар атрымлівае над ім перамогу і разьвейвае чары.
