Крамэр, Тэадар - Вершы (Толькі на радзіме я чужы)

Жанр: Паэзія

Тэадар Крамэр (Theodor Kramer, 1897–1958) — аўстрыйскі паэт, нарадзіўся ў Нідэрголабруне ў сям’і лекара. У Першую сусветную вайну ваяваў на ўсходнім фронце і быў цяжка паранены. Пасля дэбютнага зборніка “Die Gaunerzinke” (1929) стаў адным з папулярных лірыкаў Аўстрыі; яго высока ацэньвалі Штэфан Цвайг і Карл Цукмаер. Пасля канфлікту з нацыстамі яго творы былі забаронены, і ў 1939 г. ён эміграваў у Англію. Знясілены бедствамі эміграцыі і хваробамі, ён доўга адкладваў вяртанне ў Вену; вярнуўшыся ў 1957 годзе, з горыччу адзначыў: «Толькі на радзіме я сапраўды чужы». Вена 1950-х гадоў была ўжо не ягонай Венай. Ён памёр у Вене 3 красавіка 1958 года.