Элсбэргс, Клаўс - Мой свет у сумётах тоне

Год: 2010Жанр: Паэзія

Клаўс Элсбэргс (Klāvs Elsbergs) 1959 – 1987 - Латыскі паэт і перакладчык. Сын паэткі Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў французскую філялёгію ў Латвійскім дзяржаўным унівэрсытэце (1977–1982), працаваў у выдавецтве Liesma (“Полымя”) і часопісе Avots (“Крыніца”). Яго вершы пачалі зьяўляцца ў друку з 1978 году, і пры жыцьці пісьменьніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасьля сьмерці. Памёр Клаўс Элсбергс у 1987 годзе ў Юрмале пры нявысветленых абставінах. У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу. Публікацыя ўключае ўспамін Васіля Сёмухі пра Клаўса Элсбэргса.