Голанд, Ян Давід - Чужое багацьце нікому ня служыць
Жанр: Опера
7 ліпеня 2009 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася прэм’ера опернага спектакля – "Чужое багацьце нікому ня служыць".
Музыка оперы была напісана Янам Давідам Голандам – вядомым кампазытарам XVIII ст., прыдворным капэльмайстрам Караля Станіслава Радзівіла. Лібрэта невядомага аўтара.
Рэканструкцыя п’есы Сяргея Кавалёва пры ўдзеле Зьміцера Санько,
сцэнічная рэдакцыя Віктара Скорабагатава.
